Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Кастрычнік 2015 10:19

Вядомы пераможцы фінальнага тура алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы

      10360 4

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 30 сакавіка 2015 года адбыўся фінальны тур алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў ВНУ.

 

У спаборніцтве прыняў удзел 51 студэнт, сярод іх прадстаўнікі інжынерна-будаўнічага факультэта, фізіка-тэхнічнага  факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі і факультэта эканомікі і кіравання, якія выйгралі адборачныя туры.

Вынікі алімпіяды падводзіліся ў асабістым заліку па дзвюх групах:

• група «А» – сярод студэнтаў спецыяльнасцей навукова-педагагічнага і навукова-вытворчага накірунку (класічныя спецыяльнасці ўніверсітэта);

• група «Б» – сярод студэнтаў інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцей.

Так, у групе «А» дыплом II ступені прысуджаны студэнту 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Артуру Хоху (спецыяльнасць «Камп'ютарная бяспека»). Дыпломамі III ступені адзначаны студэнты 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікіта Дзежыц (спецыяльнасць «Інфарматыка») і Дзмітрый Копаць (спецыяльнасць «Эканамічная кібернетыка»).

 Дыпломы II ступені атрымалі студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Аляксандра Бяспалава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»), студэнтка 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Юлія Журун («Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканоміцы») і студэнтка 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Вікторыя Лойка (спецыяльнасць «Сусветная эканоміка»).

Дыпломам III ступені адзначаны студэнты 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Мікіта Ілюковіч і Алена Сянько (спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканоміцы»).

Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў алімпіяды адбудзецца на саветах факультэтаў.

Арганізатарам алімпіяды выступіў факультэт матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.