Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 20 Ліпень 2018 16:30

Байцы студэнцкага атрада «Дзеці Нёмана» вярнуліся з «Жамчужыны Расіі»

4ibPJmfeJsA 1Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы працавалі ў дзіцячым спартыўным аздараўленчым комплексе «Жамчужына Расіі» (г. Анапа, РФ) у складзе педагагічнага і сэрвіснага атрадаў.

Як распавялі самі студэнты, яны атрымалі новыя прафесійныя навыкі, знайшлі сяброў з Расіі ну і, вядома ж, адпачылі падчас падарожжаў, экскурсій і іншых мерапрыемстваў.

У гэтым годзе студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў шосты раз у складзе педагагічнага і сэрвіснага атрадаў маюць магчымасць правесці працоўнае лета на беразе Чорнага мора ў дзіцячым спартыўным аздараўленчым комплексе «Жамчужына Расіі».

У цяперашні час у «Жамчужыне Расіі» працуюць яшчэ 58 купалаўцаў у складзе студатрадаў.