Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Ліпень 2018 16:37

Стань студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы!

IMG 183812 ліпеня пачаўся прыём дакументаў для атрымання I ступені вышэйшай адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Падаць дакументы ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы можна з 12 ліпеня па 4 жніўня па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32. Перыяд падачы дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту з 12 па 17 ліпеня без абеду і выхадных, на платную форму - з 12 ліпеня па 4 жніўня.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, для якіх акрамя сертыфікатаў ЦТ патрабуецца праходжанне ўступных выпрабаванняў ва ўніверсітэце, павінны падаць дакументы ў перыяд з 12 па 17 ліпеня.

15 ліпеня адбудзецца сумоўе для выпускнікоў педагагічных класаў, якія на шэраг спецыяльнасцяў розных факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы маюць права паступаць без уступных выпрабаванняў. Неабходна звярнуць увагу, што тэрмін падачы дакументаў для гэтай катэгорыі абітурыентаў з 12 па 14 ліпеня.

З 18 па 24 ліпеня ў купалаўскім універсітэце пройдуць уступныя іспыты. У іх прымуць удзел тыя абітурыенты, якім для паступлення акрамя вынікаў ЦТ неабходна прайсці выпрабаванне па асобных прадметах.

Падрабязную інфармацыю аб правядзенні прыёмнай кампаніі, тэрмінах уступных выпрабаванняў, прапанаваных спецыяльнасцях можна даведацца на сайце www.abit.by , і ў Call-цэнтры «Абітурыент» па тэлефонах: 8 (0152) 73-01-01, МТС +375 (33) 35-44-500, Life +375 (25) 77-44-500, а таксама ў прыёмнай камісіі па адрасе: вул. Леніна 32.

У гэтым годзе купалаўскі ўніверсітэт ажыццяўляе набор па 51 спецыяльнасці. План набору складае 2268 чалавек: бюджэтная форма навучання - 1049 чалавек, платная - 1219.

Упершыню ў гэтым годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адкрыты набор на спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі)» з першай кітайскай і другой англійскай мовай на дзённую форму і «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка» на завочную скарочаную форму атрымання вышэйшай адукацыі. Адноўлены набор на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)» дзённай формы і «Пачатковая адукацыя» завочнай формы атрымання адукацыі.

У ліку асаблівасцяў прыёмнай кампаніі 2018 - змена парогавых балаў па прадметах цэнтралізаванага тэсціравання. У залежнасці ад таго, які прадмет здаецца, у бягучым годзе гэты паказчык вар'іруецца ад 7 да 25 балаў. Скарочаны пералік спецыяльнасцяў педагагічнага профілю, на якія асобныя катэгорыі абітурыентаў могуць паступаць без уступных выпрабаванняў.

Усім першакурснікам ў ГрДУ імя Янкі Купалы прадастаўляецца інтэрнат!!!