Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Ліпень 2018 11:17

Прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у перадачы афіцыйнага сцяга Міжнароднай федэрацыі арыентавання

IMG a1db2623deec2bbf60da3ba69d2453d4 VПерадача сцяга адбылася на Чэмпіянаце Еўропы 2018 года (г. Вяліка Тырнава, Рэспубліка Балгарыя).

Афіцыйны сцяг Міжнароднай федэрацыі арыентавання быў перададзены арганізатарам Чэмпіянату Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў, які у 2019 годзе (EYOC 2019) пройдзе ў г. Гродна. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Гродзенскай абласной федэрацыі спартыўнага арыентавання, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Эдвард Ародзь.

У час знаходжання ў Балгарыі беларускія прадстаўнікі вывучылі вопыт правядзення спаборніцтваў, абмеркавалі з кантралёрам ІАФ ход падрыхтоўкі да Чэмпіянату Еўропы 2019 года, а таксама сустрэліся з прадстаўнікамі камандаў-удзельніц Чэмпіянату Еўропы гэтага года, дзе распавялі пра ўмовы ўдзелу ў маючым адбыцца еўрапейскім першынстве і магчымасцях правядзення збораў .

Чакаецца, што ў Чэмпіянаце Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў 2019 года, які пройдзе з 27 па 30 чэрвеня 2019 года ў г. Гродна і Гродзенскім раёне на спрынтэрскай, доўгай дыстанцыях і ў эстафеце, прымуць удзел прадстаўнікі 35 краін. Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у арганізацыі мерапрыемства.