Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Ліпень 2018 11:11

У ГрДУ імя Янкі Купалы пачынаецца прыём дакументаў на педагагічныя спецыяльнасці

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12 - 14 ліпеня будзе праходзіць прыём дакументаў на педагагічныя спецыяльнасці вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання адукацыі, пры паступленнi на якiя залічэнне ажыццяўляецца без уступных выпрабаванняў.

Падаваць дакументы маюць права абітурыенты, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.