Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Чэрвень 2018 15:43

У ГрДУ імя Янкі Купалы ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў

IMG 1200Узнагароджанне прайшло падчас пасяджэння Савета ўніверсітэта.

Падчас пасяджэння за шматгадовую плённую працу ў сферы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вялікі ўклад у станаўленне Лідскага каледжа і ў сувязі з 75-годдзем каштоўным падарункам узнагароджаны Юльян Грыневіч, які больш за 30 гадоў узначальваў Лідскі каледж. Словы падзякі ў адрас Юльяна Міхайлавіча прагучалі ад рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка і прарэктара па вучэбнай рабоце Генадзія Гачко. Таксама Ірына Фёдараўна ўручыла атэстаты дацэнта загадчыка кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі Наталлі Крукоўскай, дацэнту кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Таццяне Гараевай і дацэнту кафедры спартыўных дысцыплін Юрыю Саку, а таксама дыплом кандыдата фізіка-матэматычных навук - старэйшаму выкладчыку кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Андрэю Кузьмічу.

За шматгадовую добрасумленную працу, актыўную грамадскую дзейнасць і вялікі асабісты ўклад у выхаванне моладзі Граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько.

Пасведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў былі ўручаны пераможцам ХХIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, а таксама студэнтам, якія выдатна вучацца і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю: Дзмітрыю Даўгаполіку, Раману Гушчыну, Паліне Курбатавай, Надзеі Цішковай, Юліі Навагран, Вікторыі Мядзведзевай, Валерыі Лаўрышчавай, Кацярыне Касцюшка, Кацярыне Шпіталь, Марыі Барсегян, Ганне Ланеўскай, Кацярыне Кажэцкай, Наталлі Пакалюк, Дзмітрый Копацю, Вікторыі Мацяс, Анастасіі Астапчык. У адрас студэнтаў, выпускнікоў, аспірантаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта рэктар універсітэта Ірына Кітурка выказала цёплыя словы віншаванняў, пажадала далейшага развіцця ў навукова-даследчай працы, новых перамог, абарон дысертацый, высокіх пасад і паспяховага ўваходжання ў калектыў прафесарска-выкладчыцкага складу.

Адзначым, што адмысловы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў з'яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі моладзі і спрыяе развіццю яе інтэлектуальных здольнасцяў.