Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 26 Чэрвень 2018 14:34

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прымаюць удзел у акцыі «Летні патруль» сумесна з супрацоўнікамі ОСВОД

m nBioei6xYМоладзевы атрад аховы правапарадку «Булат» ПА / РК ГА «БРСМ» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенская абласная арганізацыя РДГА ОСВОД праводзяць акцыю «Летні патруль».

 

Студэнты два разы на тыдзень патрулююць месцы масавага адпачынку паблізу вадаёмаў і інфармуюць насельніцтва аб мерах бяспекі пры купанні і знаходжанні побач з вадаёмамі. Акцыя будзе доўжыцца да канца лета.

Адзначым, што супрацоўніцтва купалаўцаў з ОСВОД на пастаяннай аснове ў летні час арганізавана ўпершыню. Раней студэнты ўдзельнічалі ў разавых акцыях.