Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Чэрвень 2018 09:53

Размеркаванне аспірантаў прайшло ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 7156Накіраванні на працу атрымалі 17 аспірантаў трэцяга года дзённай бюджэтнай формы навучання.

Камісію па накіраванні на працу аспірантаў узначаліла рэктар універсітэта Ірына Кітурка. Удзел у пасяджэнні прынялі навуковыя кіраўнікі аспірантаў, якія прадставілі вынікі падрыхтоўкі дысертацыйных даследаванняў і меркаваныя тэрміны абароны дысертацый.

Па выніках працы камісіі 17 аспірантаў былі накіраваны на пасады педагагічных і навуковых работнікаў у ГрДУ ім. Я. Купалы і ў іншыя арганізацыі горада Гродна. Сярод іх 10 маладых даследчыкаў рыхтуюць дысертацыі па спецыяльнасцях гуманітарнай галіны навукі і 7 - па спецыяльнасцях прыродазнаўчых і тэхнічнай галін навукі.

Рэктар павіншавала выпускнікоў з завяршальным этапам навучання ў аспірантуры, пажадала хутчэйшага завяршэння падрыхтоўкі дысертацыйных даследаванняў і паспяховай абароны дысертацый.