Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Чэрвень 2018 14:08

Прадстаўнікі Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (г. Калінінград, Расія) наведалі ГрДУ імя Янкі Купалы

3У рамках візіту студэнты і выкладчыкі Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта наведалі факультэт фізічнай культуры і прынялі ўдзел у вучэбнай практыцы «Турпаход».

На працягу тыдня студэнты спаборнічалі ў розных відах спартыўнай і конкурснай праграмы: камандным арыентаванні «На пошукі», асабістых і камандных спаборніцтвах па тэхніцы горна-пешаходнага турызму, на дзённых і начных дыстанцыях спартыўнага арыентавання, конкурсах на лепшае прадстаўленне каманды, лепшую вячэру і конкурсе «Апошні герой». Таксама былі праведзены спаборніцтвы па турысцкім сумо і мокрым футболе. У конкурсе «Лепшая вячэра» перамогу атрымала 161 група факультэта фізічнай культуры, 2 месца падзялілі каманды Калінінграда і 163 група факультэта фізічнай культуры, трэцімі сталі студэнты 162 групы.

Для гасцей таксама былі арганізаваны экскурсіі па спартыўнай базе факультэта фізічнай культуры і іншых спартыўных збудаваннях г. Гродна, наведванне Аўгустоўскага канала, шлюза Нямнова і гістарычнага цэнтра горада.