Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 15 Чэрвень 2018 12:00

Прадстаўнік Кітайскай Народнай Рэспублікі прайшоў стажыроўку на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

9447 0Выкладчык, начальнік аддзела па міжнароднай адукацыі Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта Ван Пэн павысіў узровень валодання рускай мовай на кафедры рускай філалогіі ў купалаўскім універсітэце.

На працягу стажыроўкі Ван Пэн наведаў лекцыі і практычныя заняткі дацэнта кафедры рускай філалогіі Святланы Горскай, пазнаёміўся з выдатнымі мясцінамі Гродна і Гродзенскай вобласці. Разам з удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Уладзімір Высоцкі - паэт, акцёр, спявак, кампазітар», арганізаванай кафедрай рускай філалогіі, наведаў Музей Адама Міцкевіча, памятныя мясціны, звязаныя з дзейнасцю Уладзіміра Высоцкага. У рамках стажыроўкі выкладчык Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта прыняў удзел у Фестывалі нацыянальных культур, а таксама ў пашыраным пасяджэнні кафедры рускай філалогіі з нагоды святкавання Дня рускай мовы ў сярэдняй школе № 38 г. Гродна.

Завершылася стажыроўка Ван Пэна сустрэчай на кафедры рускай філалогіі, падчас якой прадстаўніку Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская ўручыла сертыфікат аб праходжанні стажыроўкі.

Ван Пэн адзначыў, што знаходжанне ў купалаўскім універсітэце стала карысным як у навучальнай, так і культурна-пазнавальным плане.

Па словах арганізатараў, стажыроўка прадстаўніка Кітайскай Народнай Рэспублікі стане пачаткам далейшых кантактаў паміж універсітэтамі.