Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 08 Чэрвень 2018 12:33

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе журы прыняў удзел у V Адкрытым раённым мастацкім конкурсе-пленэры «Котра-АРТ-фэст»

9393 2Мерапрыемства адбылося ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у г. Скідалі ў парку былой сядзібы Антановічаў-Чэцвярцінскіх.

 

Удзельнікамі V Адкрытага раённага мастацкага конкурсу-пленэра «Котра Арт-фэст» сталі навучэнцы мастацкіх аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскага раёна, удзельнікі гурткоў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра ў трох узроставых катэгорыях.

Творчыя работы ўдзельнікаў конкурсу-пленэру ў намінацыі «Жывапіс» і «Графіка» ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе загадчыка кафедры выяўленчага мастацтва А.І. Бурчыка, выкладчыка УА «Гродзенскі каледж мастацтваў», старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення «Саюз мастакоў Беларусі» Н.Т. Бандарчука і выкладчыка УА «Гродзенскі каледж мастацтваў» С.А. Пятроўскага.