Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 06 Чэрвень 2018 16:41

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала другой на Рэспубліканскім турыстычным злёце студэнтаў - 2018

9376 2Рэспубліканскі турысцкі злёт студэнтаў у рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2018 прайшоў з 31 мая па 3 чэрвеня і сабраў у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці амаль паўтары тысячы студэнтаў з 27-мі беларускіх універсітэтаў.

 

На працягу чатырох дзён студэнты спаборнічалі ў начным спартыўным арыентаванні, пешаходным, водным, веласіпедным турызме, конкурсах «Турысцкая песня», «Прадстаўленне каманд», «На лепшую газету «Будні злёту», «Турысцкія навыкі і побыт».

Зборная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы, у склад якой увайшлі прадстаўнікі шасці факультэтаў - факультэта фізічнай культуры, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, педагагічнага, інжынерна-будаўнічага і ваеннага факультэтаў, заваявала другое месца, саступіўшы адно ачко толькі прадстаўнікам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Трэнеры каманды - старэйшыя выкладчыкі кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі і Віталій Тарасаў.

У рамках Рэспубліканскага злёту, які праводзіцца кожны год больш за дваццаць гадоў запар, адбыўся адкрыты дыялог удзельнікаў мерапрыемстваў з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і запрошанымі гасцямі «Моладзевае супрацоўніцтва: праблемы і перспектывы».

Відэа аб Рэспубліканскім турыстычным злёце студэнтаў - 2018 глядзіце  па спасылцы