Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Кастрычнік 2015 11:23

Сталі вядомыя пераможцы конкурсу «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы»

12181 2На працягу 2014/2015 навучальнага года купалаўскі ўніверсітэт праводзіў конкурс «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы», у якім прынялі ўдзел установы агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асабліва актыўнымі былі школы і гімназіі Гродзеншчыны. 

Пераможцамі і прызёрамі конкурсу былі прызнаныя тыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, чые выпускнікі ў большасці сваёй выбралі наш універсітэт падчас прыёмнай кампаніі 2015 года.

Пераможцы і прызёры былі вызначаны ў наступных намінацыях:

катэгорыя «Гродна»

Месцв Установа адукацыі Працэнт выпускнікоў 2015 года, якія паступілі ва ўніверсітэт
1 месца ДУА «Сярэдняяя школа № 15 імя Д.М. Карбышава г. Гродно» 66,67 %
2 месца ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Гродна» 64,29 %
3 месца ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Гродна» 57,33 %

 катэгорыя «Горад»

Месца Установа адукацыі Працэнт выпускнікоў 2015 года, якія паступілі ва ўніверсітэт
1 месца УА «Дзяржаўная гімнаіия г. Скідзель» 44,44 %
2 месца ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Шчучын» 33,33 %
3 месца ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Скідзель» 32,35 %

катэгорыя «Рэгіён»

Месца Учреждение образования Працэнт выпускнікоў 2015 года, якія паступілі ва ўніверсітэт
1 место ДУА «Рацічская сярэдняя школа Гродзенскага раёна» 55,56 %
2 месца ДУА «Міжэвічская сярэдняя школа Слонімскага раёна» 50,00 %
ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Галавічпольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Шчучынскага раёна»  50,00 %
 3 месца ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна» 50,00 %
ДУА «Дубненская сярэдняя школа Мастоўскага раёна» 50,00 %

Пераможца ў намінацыі «Прарыў года» вызначаны не быў.

Па выніках конкурсу пераможцам і прызёрам была аказана бязвыплатная (спонсарская) матэрыяльная дапамога на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, прысвоены статус «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы», уручаны адпаведны сертыфікат, а таксама заключаны дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыйнай дзейнасці з універсітэтам на 3 гады.