Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Чэрвень 2018 10:14

Выстава-конкурс творчых работ школьнікаў адкрылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 6490У корпусе факультэта мастацтваў і дызайну адкрылася гарадская выстава-конкурс дзіцячага малюнка «Мая малая радзіма».

Экспазіцыя выставы ўключае лепшыя творчыя работы вучняў Гімназіі № 5 і сярэдняй школы № 16 г. Гродна, выкананыя пад кіраўніцтвам педагогаў у розных тэхніках: акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі, змяшаная тэхніка.

«Прадстаўленне аб малой радзіме у творчага дзіцяці фарміруецца на аснове атрыманага вопыту, падзей мінулага і перажыванняў сапраўднага, адлюстроўвае адчуванне самога сябе ў навакольным свеце, - расказала падчас адкрыцця выставы старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Ала Каляга. - Разглядаючы дзіцячыя работы, мы лішні раз пераконваемся, што паняцце «малая радзіма» складваецца ў свядомасці дзяцей падобна мазаіцы з ўспрымання блізкіх людзей, школьных сяброў, калыханкі мамы, роднага горада, бацькоўскі дом, навакольнага прыроды, любімых жывёл, дарагіх сэрцу прадметаў».

У рамках адкрыцця выставы былі названы лепшыя працы. Так, дыпломам першай ступені ўзнагароджаны Цімафей Мохаў (ДУА «Гімназія № 5 г. Гродна», кіраўнік Святлана Выдзерка, праца «Мой горад Гродна») і Лізавета Ляскоўская (ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Гродна», кіраўнік Любоў Літоўка, праца "У двары"); дыпломам другой ступені - Лізавета Эллебрант (ДУА «Гімназія № 5 г. Гродна», кіраўнік Любоў Кіркіцкая, праца «Куток роднага горада»), дыпломам трэцяй ступені - Ангеліна Бейцюк (ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Гродна», кіраўнік Аляксандр Ізобаў , праца «Фотапаляванне»).

Арганізатар конкурсу - кафедра выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну. Выстава-конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі таленавітых дзяцей, стварэння ўмоў для іх творчага, інтэлектуальнага развіцця і прымеркавана да Дня абароны дзяцей і Году малой радзімы.