Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Кастрычнік 2015 08:30

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Змена парадыгмаў у гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі»

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму 29-30 кастрычніка 2015 года адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Змена парадыгмаў у гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі».

Плануецца праца секцый па наступных напрамках:

-«Метадалагічныя праблемы даследавання ўсеагульнай гісторыі ў сучаснай гістарыяграфіі»;

-«Сучасныя канцэптуальныя падыходы да вывучэння гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў»;

-«Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці даследаванняў гісторыі новага і найноўшага часу»;

-«Навацыі ў адукацыйным працэсе і нацыянальнуя адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі».

Таксама ў рамках канферэнцыі адбудзецца круглы стол «Гістарычная свядомасць і гістарычная памяць у сучасным сацыягуманітарным дыскурсе».

Арганізатары - Расійская акадэмія навук, Інстытут усеагульнай гісторыі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Кантакты

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 202 (факультэт гісторыі, камунікацыі  і турызму)

Тэл.: 8 (0152) 77-07-94;  +375 (29) 785-23-67

e-mail: y.savich@grsu.by

web: http://fh.grsu.by/