Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 31 Май 2018 14:48

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылі Трэці працоўны семестр

IMG 2551Гэтым летам у складзе 59 студэнцкіх працоўных атрадаў будуць працаваць каля 800 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У гэтым годзе да студэнтаў-купалаўцаў далучыліся навучэнцы Ваўкавыскага каледжа.

 

Па традыцыі адкрыццё Трэцяга працоўнага семестра ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло ва ўрачыстай атмасферы на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга. Тут сабраліся актывісты студатрадаўскага руху, камандзіры і камісары працоўных атрадаў, кіраўніцтва і кіраўнікі структурных падраздзяленняў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы Васілй Сянько. Ён пажадаў моладзі не толькі плённай працы, але і пазітыўнага адпачынку.

Аб асабістым вопыце ўдзелу ў студэнцкіх працоўных атрадах распавёў ветэран студатрадаўскага руху Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Валерый Бойка. Валерый Канстанцінавіч адзначыў, што кожная паездка ў складзе студэнцкага атрада - гэта незабыўныя ўражанні і вялікі працоўны вопыт, які пасля будзе вельмі карысны ў прафесійным развіцці.

Кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы і Штаб працоўных спраў за прадстаўленую магчымасць рэалізаваць сябе ў працоўнай дзейнасці, правесці час з карысцю і адкрыць у сабе новыя магчымасці ад імя ўсіх удзельнікаў студатрадаўскага руху падзякавала студэнтка 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Ульяна Дзянішчык.

Неабходна адзначыць, што гэтым летам хлопцы будуць працаваць у вытворчых, сэрвісных, педагагічных, будаўнічых атрадах. З рознымі арганізацыямі заключана больш за 20 дагавораў на арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Так, студэнты-купалаўцы будуць працаваць у будаўнічых арганізацыях горада, у ААТ «Малочны свет», КУП «Гроднааблкінавідэапракат» і некаторых іншых. Традыцыйна, будаўнічыя студэнцкія атрады Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы займаюцца рамонтам карпусоў і інтэрнатаў нашай ўстановы адукацыі, выконваюць работы па тэхнічным суправаджэнні ЦТ і прыёмнай камісіі. Цяперашні працоўны семестр не стане выключэннем.

Ужо шосты год педагагічныя і сэрвісныя атрады студэнтаў-купалаўцаў будуць працаваць у найбуйнейшым дзіцячым санаторна-аздараўленчым комплексе РФ «Жамчужына Расіі» ў горадзе Анапа на Чорным моры. Туды паедуць 55 студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і 18 вучняў Ваўкавыскага каледжа.