Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Май 2018 12:34

Мерапрыемствы ў рамках XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

У рамках XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе семінар «Мастацкі тэкст у арыгінале і перакладзе», а таксама будзе арганізаваны круглы стол пісьменнікаў «Дыялог літаратур - дыялог культур».

Удзел у мерапрыемствах прымуць госці з Азербайджана, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі.

З праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца  ў дадатку.