Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 29 Май 2018 12:21

Студэнты-валанцёры ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Гродзенскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку (ФОТОСПАРАВАЗДАЧА)

123Напярэдадні Дня абароны дзяцей на базе ДУА «Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку» студэнтамі-валанцёрамі ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з навучэнцамі школы быў арганізаваны канцэрт «Хвіліна славы».

У сваіх выступах удзельнікі паказалі сябе таленавітымі вакалістамі, танцорамі і музыкамі. Кожны ўдзельнік «Хвіліны славы» атрымаў грамату ўдзельніка. Лепшыя нумары былі ўдастоены «Кубка пераможцы» і салодкіх прызоў ад ПА / РК ГА БРСМ.

Арганізатар мерапрыемства - Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Цэнтра аховы здароўя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.