Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 23 Кастрычнік 2015 08:30

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Парадыгма працоўнага і сацыяльнага права ў эпоху пабудовы постіндустрыяльнага грамадства» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з установай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны універсітэт «МІПСА» і пры падтрымцы грамадскага аб'яднання «Супольнасць працоўнага права» ў рамках Тыдня працоўнага права праводзяць III Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Парадыгма працоўнага і сацыяльнага права ў эпоху пабудовы постіндустрыяльнага грамадства».

Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы і выкладчыкі з ВНУ і навуковых устаноў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны і іншых замежных краін, прадстаўнікі прафсаюзаў (iх аб'яднанняў), аб'яднанняў наймальнікаў (працадаўцаў), прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрысты-практыкі.

У рамках канферэнцыі запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння і двух круглых сталоў:

23 кастрычніка на базе Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА" (г. Мінск) адбудуцца:

- адкрыццё канферэнцыі і ўрачыстае ўзнагароджанне прызёраў II Міжнароднага конкурсу навуковых прац студэнтаў і магістрантаў па працоўным праве імя Л.С. Таля;

- пленарнае пасяджэнне канферэнцыі;

- круглы стол «Парадыгма працоўнага права ў эпоху пабудовы постіндустрыяльнага грамадства»;

24 кастрычніка на базе юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (г. Гродна) пройдзе круглы стол «Парадыгма сацыяльнага права ў XXI стагоддзі» (з 12.00 да 13.30).

Падрабязнасці правядзення канферэнцыі гл. у дадатку.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, зав. Даватара, 3/1 (юрыдычны факультэт)

Тэл. у Мінску: +375 (17) 279-98-47, 212-53-01

е-mail: ctp@mitso.by

web: www.ctp.mitso.by