Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Май 2018 09:08

Жаночая зборная ГрДУ імя Янкі Купалы па баскетболе - пераможца Рэспубліканскай універсіяды 2018

2Гульні фінальнай стадыі Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі 2018 года сярод жаночых каманд у рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2018 прайшлі на спартыўнай базе БК "Мінск-2006" з 22 па 23 мая 2018 года.

Высветліць, хто зойме месца на п'едэстале гонару,павінны былі студэнцкія каманды БДПУ, БДУФК, БДЭУ і ГрДУ імя Янкі Купалы.

У першым паўфінале сустракаліся каманды БДПУ і БДУФК, фінальны свісток зафіксаваў лік - 71:42 на карысць зборнай каманды БДПУ. У другім паўфінальным матчы студэнткі купалаўскага ўніверсітэта ўпэўнена абыгралі каманду БДЭУ. Такім чынам, фінал спаборніцтваў дакладна паўтарыў леташні, дзе перамогу святкавала каманда БДПУ. У гэтым годзе пераможцам з лікам 74:69 стала каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Нязменны трэнер каманды - дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Навойчык.

Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай Лігі - 2018 сярод жаночых каманд адбудзецца 31 мая 2018 года ў Палацы спорту ў рамках урачыстага адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды 2018 года па адрасе г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 4.