Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Май 2018 11:57

У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначаны пераможцы ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў праграме круглагадовай спартакіяды 2018 года

IMG 5299 Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы адбыліся 18 мая, напярэдадні Дня работніка фізічнай культуры і спорту.

 Па выніках  спаборніцтваў першым стаў факультэт матэматыкі і інфарматыкі. Трэнер - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флярко. На другім месцы - юрыдычны факультэт, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель.Третье месца заняла каманда інжынерна-будаўнічага факультэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандра Багурына.

Галоўны суддзя спаборніцтваў - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Анатоль Емяльяненка.

З выніковай табліцай па лёгкай атлетыцы па відах спорту ў праграме круглагадовай спартакіяды ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца  тут.