Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Май 2018 11:38

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці «ERASMUS +» прачытала курс лекцый у Педагагічным універсітэце імя Камісіі народнай адукацыі (Кракаў)

9243 2Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова прачытала курс лекцый для студэнтаў Інстытута інфарматыкі ў Педагагічным універсітэце імя Камісіі народнай адукацыі ў Кракаве па тэмах «Тэорыі графаў: уводзіны», «Арыентаваныя графы», «Рэкурэнтныя суадносіны» .

Студэнтам былі прадстаўлены адукацыйныя магчымасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і факультэта матэматыкі і інфарматыкі: навучанне на I і II ступенях атрымання адукацыі, магчымасць удзелу ў Летніх і Зімовай школах ГрДУ імя Янкі Купалы і дыстанцыйных занятках у рамках падрыхтоўкі да Матэматычнай алімпіяды школьнікаў і студэнтаў.

У рамках праграмы мабільнасці адбыліся сустрэчы з выкладчыкамі і супрацоўнікамі інстытута інфарматыкі, падчас якіх бакі абмяняліся вопытам арганізацыі вучэбнай і навуковай працы ва ўніверсітэтах, абмеркавалі магчымасці ўдзелу студэнтаў і выкладчыкаў універсітэтаў у канферэнцыях, семінарах і вебінарах. Таксама Ірына Аляксандраўна прыняла ўдзел у працы навуковага семінара інстытута, пасяджэнне якога было прысвечана астрафізічнаму праекту CREDO і магчымасцям выкарыстання мабільных прыкладанняў для даследаванняў.

Бакі абмеркавалі перспектывы і магчымасці далейшага ўзаемадзеяння ў сферы акадэмічнай мабільнасці супрацоўнікаў і правядзення сумесных навуковых і адукацыйных мерапрыемстваў. Акрамя таго Ірына Аляксандраўна вывучыла вопыт выкарыстання выкладчыкамі школ Кракава праграмы GeoGebra з мэтай укаранення гэтай праграмы ў адукацыйны працэс школ Гродзенскай вобласці.

 

9243 1