Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 22 Май 2018 09:46

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі золата і бронзу на міжнародных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы

9248 1Золата і бронзу на міжнародных спаборніцтвах атрымалі студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Ярэміч і Ірына Жук.

Перамогу ў трохбор'і на 4-ым Мемарыяле Зыгмунта Шэлеста, які прайшоў 19 мая ў Варшаве, атрымаў Юрый Ярэміч. Дыстанцыю 110 м з бар'ерамі спартсмен пераадолеў за 14,74 (881 ачко), у скачках у даўжыню паказаў 7.58 (955 ачкоў), а ў кіданні дзіды - 56.99 (693 ачкі). Выніковая сума нашага спартоўца - 2529.

На спаборніцтвах IAAF World Challenge Seiko Golden Grand Prix ў Японіі 20 мая адкрыла свой летні сезон беларуская скакуха з шастом Ірына Жук. Спартсменцы скарылася планка на адзнацы 4.51, і з гэтым паказчыкам яна заняла трэцяе месца.

 

9248 2