Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Май 2018 09:21

Выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы прысвоена вучонае званне прафесара і прысуджана вучоная ступень кандыдата навук

940155378EB4A10E172C47F7EC2D1ED9511BFED570B90BE6BDpimgpsh fullsize distr копияНа пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 16 мая 2018 года, зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і прысвоена вучонае званне прафесара.


Вучонае званне прафесара прысвоена прафесару кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Эдмунд Ярмусік.
Вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры журналістыкі Ганне Рыжковіч.