Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 14 Май 2018 10:54

Вынікі завочнай алімпіяды «Адчыняю свет педагагічнай прафесіі» падведзены на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

9166 7На конкурс навучэнцы 7 - 11 класаў і каледжаў Гродзенскай вобласці прадставілі 64 работы.

 

У конкурсных працах ўдзельнікі даследавалі вобраз педагога ў класічных і сучасных мастацкіх творах, прадставілі сваё бачанне іміджу сучаснага педагога, школы і дзіцячага садка будучага, разважалі пра тое, як павысіць прэстыж педагагічнай прафесіі ў сучасным грамадстве, распавялі пра педагагічныя дынастыі, выбітных педагогаў свайго рэгіёну, пра вучобу ў педагагічных класах. Асаблівасцю мерапрыемства ў гэтым годзе стала публічная прэзентацыя лепшых праектаў.

Сярод навучэнцаў каледжаў першай стала навучэнка Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Хрысціна Маер. Другое месца заняла навучэнка Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Мікуліч, трэцяе - навучэнцы Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Крачко і Юлія Чарапок.

Вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Ашмяны» Тамара Фіялкоўская перамагла сярод вучняў 11 класа. Другое месца падзялілі вучаніца ДУА «Гімназія №1 г. Ваўкавыска» Дар'я Якімовіч і вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №7 г. Ваўкавыска» Ангеліна Брусянкова. Трэцяе месца ў вучаніцы ДУА «Рэплеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» Карыны Бандарэнка і вучаніцы ДУА «Азёрская сярэдняя школа» Анастасіі Дзянісік.

Першай сярод вучняў 9-10 класаў стала вучаніца 9 класа ДУА «Азёрская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раёна» Ганна Булычова. Другое месца заняла вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Шчучына» Карына Бялко. На трэцім месцы вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Слоніма» Паліна Жак і вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №34 г. Гродна» Аляксандра Савіцкая.

Пераможцам сярод 7-8 класаў стала вучаніца 8 класа ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа»  Карына Абраменка. Другое месца заняў вучань 8 класа ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа п. Юбілейны» Аляксей Крэўскі. Трэцяе месца занялі вучні 7 і 8 класа ДУА «Шылавічская сярэдняя школа» Вольга Шурхай і Яўген Шурхай.