Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 19 Кастрычнік 2015 08:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы адзначылі Дзень маці

12159 14 copy

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы павіншаваў супрацоўніц і студэнтак ВНУ, якія сталі матулямі ў 2015 годзе, з Днём маці, які штогод адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка. 

 Гасцей сустрэлі студэнткі педагагічнага факультэта, якія падарылі маладым мамам песні, танцавальныя нумары і самыя цёплыя пажаданні. Таксама была арганізавана выстава пажаданняў студэнтаў універсітэта сваім мамам. 

Працягнулася свята ўшанаваннем гасцей і ўрачыстым чаяваннем. З прывітальным словам да маладых маці звярнуўся рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аднрэй Дзмітрыевіч Кароль і адзначыў, што невыпадкова ў нашай краіне Дзень маці прымеркаваны да вялікага свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, якое сімвалізуе цярплівасць, мудрасць і каханне.  «Больш за 70% супрацоўніц нашага ўніверсітэта - гэта жанчыны. І шмат у чым дзякуючы ім наша ВНУ паспяховая і пастаянна рухаецца наперад. У гэты цудоўны дзень я жадаю вам здароў'я, мудрасці, вытрымкі, добрага настрою на догія гады, ўчасця і, канешне, прыносіць радасць сваім родным і ўніверсітэту», – завяршыў сваё віншаванне Андрэй Дзмітрыевіч.

Добрыя пажаданні мамам, якія сабраліся ў сценах купалаўскай ВНУ, прагучалі ад прарэктара па выхаваўчай працы Васілія Васільевіча Сянько, начальніка ўпраўлення выхаваўчай працы з моладдзю Аксаны Віктараўны Котавай і старшыні прафсаюзнага камітэта працаўнікоў універсітэта Ігара Леанідавіча Кергета. .

Павіншавала гасцей са святам старшыня студэнцкага Каардынацыйнага савета, студэнтка 5 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Наталля Якімовіч: «За кожным мужчынай ва ўсе часы стаяла жанчына – яго маці, якая натхняла, благаслаўляла і аберагала. У гэты сонечны дзень я хачу пажадаць усім маці, каб побач з імі знахлодзіліся клапатлівыя людзі, каб кожны дзень пачынаўся толькі з усмешак».

На сустрэчы гасцям уручылі падарункі і кветкі ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Крысціна Пронская і салісты студыі «Мир юных звезд»  выканалі кранальныя песні, прысвечаныя Дню маці. 

 

Прэзентацыя да Дня маці