Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Май 2018 11:56

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі прызёрамі Чэмпіянату Еўропы па спартыўнай барацьбе

9103 1Чэмпіянат праходзіў з 30 красавіка па 6 мая ў Каспійску (Дагестан, Расія).

 

У складзе зборнай Рэспублікі Беларусь удзел у спаборніцтвах прынялі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Так, срэбным прызёрам Чэмпіянату Еўропы ў вагавай катэгорыі да 97 кг стаў студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандр Гуштын. Бронзу ў вагавай катэгорыі да 74 кг заваяваў студэнт 5 курса факультэт фізічнай культуры Андрэй Карпач. Студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Нюргун Скрабін заняў 5 месца.

У агульнакамандным заліку зборная Беларусі з адным залатым, чатырма сярэбранымі і пяццю бронзавымі медалямі стала шостай.