Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Май 2018 16:27

Дзённік марафону:У ГрДУ імя Янкі Купалы дадзены старт Рэспубліканскаму грамадзянска-патрыятычнаму марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» (ПАСТАЯННА АБНАЎЛЯЕЦЦА)

IMG 6396На Плошчы ўніверсітэцкага сцяга падчас урачыстага адкрыцця Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» прадстаўнікі 14 каманд прамовілі клятву ўдзельніка марафону.

Студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, навучэнцы каледжаў і навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі горада Гродна пакляліся выконваць правілы марафону, паважаць супернікаў, змагацца ў адзіным спаборніцкім духу ў імя гонару роднай ўстановы адукацыі, а атрыманыя веды і ўменні накіроўваць на ўмацаванне магутнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў марафону звярнулася рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка: «Марафон узнік у знакавы перыяд - 70-годдзе Вялікай Перамогі. Вельмі хутка ён перакрочыў межы ўніверсітэта, а затым межы горада і вобласці і сабраў самую актыўную і таленавітую моладзь Рэспублікі Беларусь, якая разам піша гісторыю сваёй краіны. Добрага старту, аптымістычнага настрою, каманднага духу, нряхай пераможа мацнейшы, няхай пераможа сяброўства і моцная Беларусь!».

На працягу двух дзён, 3 і 4 мая, у рамках марафону каманды спаборнічаюць у конкурсах ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы», конкурсах па вырабе дэкаратыўных вырабаў з дрэва і выпечцы хлеба «Гаспадар і Гаспадыня», «Свабодным творчым конкурсе», творча прэзентуюць свой універсітэт і паказваюць веды па гісторыі ў конкурсе «Мая радзіма: гісторыя і культура Беларусі».

4 мая ўдзельнікі марафону ўскладуць кветкі ля помніка воінам-вызваліцелям г. Гродна ў парку імя Ж.Э. Жылібера. Пасля чаго рушаць да цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман", дзе на стадыёне пройдуць фінальныя мерапрыемствы Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!», а таксама адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўрачыстае закрыццё.

 

 

 

«Да абароны Айчыны гатовы»

У цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы» увайшлі спартыўныя спаборніцтвы «Трапны стралок», кіраванне баявых машын (на трэнажоры), «Паласа перашкод», «Кідальнік», «Асілак». Заключным этапам стане спаборніцтва «Ваенна-спартыўная эстафета», якое пройдзе заўтра, 4 мая, на ЦСК «Нёман». Камандныя месцы ў ваенна-спартыўных спаборніцтвах будуць вызначаны па найменшай суме камандных месцаў у асобных конкурсах. У выпадку роўнасці ачкоў перавагу атрымлівае каманда, якая мае лепшы вынік у конкурсе «Ваенна-спартыўная эстафета».

 

 

«Гаспадар і гаспадыня»

Конкурс складаецца з 2-х частак: кулінарны конкурс «Гарачы хлебушак», падчас якога ў прысутнасці членаў журы ўдзельнікі вырабляюць цеста і пякуць хлеб, і конкурс па вырабе дэкаратыўных вырабаў з дрэва.

 

Свабодны творчы конкурс

Каманды прадставілі нумары мастацкай самадзейнасці з выкарыстаннем розных жанраў: вакальных, тэатральных, харэаграфічных і іншых працягласцю да 4 хвілін. Тэма конкурсу: «Адзінства народаў - адзінства культур» або «Беларусь на скрыжаванні культур».

 

 

Творчая прэзентацыя вну

          У конкурсе "Творчая прэзентацыя ВНУ" каманды прэзентавалі сваю ўстанову ў вольнай форме з выкарыстаннем любых жанраў (вакальных, тэатральных, харэаграфічных) працягласцю да 5 хвілін.

 

«Мая радзіма: гісторыя і культура Беларусі»

Удзельнікі марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» прадэманстравалі свае веды па гісторыі Беларусі ў фармаце камп'ютэрнага тэсціравання.

 

 

 

Пратакол

Цыкл творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. будучыня»

 

№ п/п

Каманды

Зводны творчы конкурс

Конкурс «Творчая прэзентацыя каманды»

Сумарны бал

Выніковае месца

1.

Барановичский государственный университет

59

95

154

12

2.

Белорусский государственный университет

92

68

160

13

3.

Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники

25

39

64

5

4.

Белорусский государственный университет транспорта

47

67

114

8

5.

Белорусский национальный технический университет

37

23

60

4

6.

Витебский государственный технологический университет

14

29

43

1

7.

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

35

60

95

7

8.

Гродненский государственный аграрный университет

88

78

166

14

9.

Гродненский государственный медицинский университет

56

28

84

6

10.

Гродненский государственный университет имени Янки Купалы

30

27

57

3

11.

Могилевский государственный университет продовольствия

71

65

136

10

12.

Сборная команда учреждений профессионально-технического и среднего специального образования г. Гродно

29

22

51

2

13.

Сборная команда учреждений общего среднего образования Ленинского района г. Гродно

85

68

153

11

14.

Сборная команда учреждений общего среднего образования Октябрьский район г. Гродно

65

64

129

9

 

Заўвага: месцы, занятыя камандамі ў конкурсах, падсумоўваюцца. Больш высокае месца займае тая каманда, сума месцаў якой па конкурсах з'яўляецца найменшай.