Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 02 Май 2018 11:06

Прадстаўнікі Акадэміі фізічнага выхавання ім. Б. Чэха ў Кракаве наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

IMG 20180426 105055Госці з Польшчы пабывалі на факультэце фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».

Анджэй Клімэк, прарэктар па справах студэнтаў Акадэміі фізічнага выхавання імя Браніслава Чэха, і Міхал Спешны, дэкан факультэта фізічнага выхавання і спорту Акадэміі фізічнага выхавання імя Браніслава Чэха ў Кракаве, пабывалі на факультэце фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў канцы красавіка 2018 года.

Запрошаныя прафесары прачыталі лекцыі для студэнтаў факультэта фізічнай культуры. Прафесар Анджэй Климэк - для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Фізічная культура" завочнай формы навучання па дысцыпліне «Асновы фізічнай рэабілітацыі з элементамі медычнага кантролю», прафесар Міхаіл Спешны для студэнтаў 2-3 курсаў спецыяльнасці "Фізічная культура" дзённай формы навучання па дысцыплінах «Спартыўна-прафесійная падрыхтоўка» і «Тэорыя і методыка навучання і спартыўнай трэніроўкі». Таксама бакі ўзгаднілі план работы і абмеркавалі сумесныя навуковыя даследаванні.