Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 25 Красавік 2018 11:35

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе інфармацыйны семінар па акадэмічнай мабільнасці

Супрацоўнікі аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі сумесна з Клубам міжнародных студэнцкіх ініцыятыў «ESN YKSUG» правядуць інфармацыйны семінар па арганізацыі акадэмічнай мабільнасці для навучэнцаў. Падчас семінара буду разгледжаны наступныя пытанні: магчымасці і парадак удзелу ў праграмах акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў універсітэта; вопыт удзельнікаў праграм акадэмічнай мабільнасці папярэдніх перыядаў; прэзентацыя дзейнасці клуба міжнародных студэнцкіх ініцыятыў «ESN YKSUG».

Мерапрыемства адбудзецца ў галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе вул. Ажэшка, 22, аўд. 318. Пачатак у 15.00.