Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Красавік 2018 10:13

Цыкл спартыўных мерапрыемстваў «Тата, мама, я - спартыўная сям'я» у рамках грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 4514Удзел у папярэднім этапе прынялі пяць каманд-сем'яў факультэта фізічнай культуры, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, аддзелаў адукацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна.

Каманды, у склад якіх увайшлі па тры чалавекі - тата, мама і дзіця, прынялі ўдзел у дзесяці конкурсах.

Па выніках спаборніцтваў пераможцам стала каманда факультэта фізічнай культуры. Другое месца занялі прадстаўнікі гімназіі № 6 аддзела адукацыі Ленінскага раёна г. Гродна. Трэцяй стала каманда гімназіі № 7 аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна.