Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Красавік 2018 09:09

Супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

IMG 2170У рамках правядзення рэспубліканскага суботніка 21 красавіка прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта прыбіралі тэрыторый, прылеглыя да вучэбных карпусоў і інтэрнатаў, працоўныя месцы, навучальныя аўдыторыі, лабараторыі.

Студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы расчысцілі ад смецця схіл ракі Гараднічанка па вул. Леніна і вул. Тызенгаўза, участак лесапаркавай паласы ва ўрочышчы Пышкі, сумесна з грамадскімі арганізацыямі студэнты-купалаўцы займаліся уборкай пахаванняў супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы на могілках па вул. Антонава, студэнты ваеннага факультэта наводзілі парадак на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ахвярам «Шталага» 324 па вул.О.Соламавай, студэнты факультэта біялогіі і экалогіі прынялі ўдзел у акцыі "Зялёныя скарбы Беларусі" у заказніку «Азёры».

Акрамя гэтага, сёння ў рамках рэспубліканскай экалагічнай кампаніі «Добраўпарадкуем малую радзіму», прымеркаванай да Года малой радзімы, выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы закладуць у Гродне «Алею выпускнікоў» ГрДУ імя Янкі Купалы.

Заробленыя на суботніку грошы будуць пералічаныя на разліковы рахунак Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і накіраваны на добраўпарадкаванне аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона. 50% заробленых грашовых сродкаў будуць пералічаныя Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання для аказання медыцынскай дапамогі на выпадак экстранай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

У тэму:

Варта адзначыць, што з 9 красавіка па 11 мая ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць месячнік па навядзенні парадку. У перыяд яго правядзення супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы займаюцца уборкай навучальных карпусоў і інтэрнатаў, а таксама бліжэйшых да іх тэрыторыі.