Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Красавік 2018 14:09

«Алею выпускнікоў» ГрДУ імя Янкі Купалы заклалі ў Гродна (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 2823Выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы розных гадоў у Год малой радзімы пасадзілі алею ліпаў па вул. Дубко ў Гродне.

Удзел у акцыі прынялі Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Сянько, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, дырэктар Міжнароднага экалагічнага інстытута ім. А.Д.Сахарава БДУ Сяргей Маскевіч, алімпійская чэмпіёнка Алена Цюненкова (Валчэцкая), намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Святлана Рахман, начальнік упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Алена Юргель, дырэктар ТРК "Гродна" Мікалай Мельячэнка, старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў сумеснага ТАА "Контэ Спа" Валянцін Байко, начальнік філіяла №400 Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Дзмітрый Краскоўскі, прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзій Гачко, прафесары ГрДУ імя Янкі Купалы Іван Мартынаў, Віктар Таранцей, Ілля Заводнік і дырэктар Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Валковіч.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў акцыі звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка: «Малую радзіму можна разумець па-рознаму. Малая радзіма - гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся, вырас, дзе прайшло яго дзяцінства, месца, з якім звязаны самыя лепшыя гады жыцця і ўспаміны. Менавіта такім месцам для ўсіх выпускнікоў з'яўляецца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Ідэя закладкі «Алеі выпускнікоў» у нас нарадзілася ўжо даўно, і мы рады, што яе ўдалося рэалізаваць у гэты знакавы перыяд - Год малой радзімы. Мы заклалі толькі пачатак алеі і спадзяемся, што ў будучыні гэтая добрая традыцыя будзе працягнута».

Вуліца Дубко ў якасці месца высадкі «Алеі выпускнікоў» ГрДУ імя Янкі Купалы выбрана не выпадкова. Менавіта тут закладзены падмурак будучага інтэрната купалаўскага ўніверсітэта. Акрамя таго, сімвалічна і дрэва, якое высаджвалі выпускнікі: гэта ліпа - сімвал міру, супрацоўніцтва і сяброўства, якія аб'ядноўваюць шматтысячную сям'ю купалаўцаў.

Выпускнікі падзяліліся сваімі эмоцыямі і ўражаннямі і адзначылі, што ўдзел у пасадцы «Алеі выпускнікоў» ГрДУ імя Янкі Купалы для іх вельмі хвалюючае падзея, так як гады, якія яны правялі за студэнцкай партай - самыя цікавыя і запамінальныя, і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сапраўды з'яўляецца для іх малой радзімай, бо менавіта тут яны атрымалі сваю пуцёўку ў жыццё.