Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Чэрвень 2018 12:45

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе II Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя праблемы фізічнага выхавання і спартыўнай трэніроўкі»

Канферэнцыя пройдзе 5 чэрвеня на базе кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы.

Напрамкі работы канферэнцыі:

– тэарэтыка-практычныя праблемы фізічнага выхавання розных кантынгентаў насельніцтва;

– сродкі і метады спартыўнай трэніроўкі;

– сучасныя метадычныя аспекты адаптыўнай фізічнай культуры;

– інавацыйныя формы і тэхналогіі ў аздараўленчай фізічнай культуры;

– пытанні спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізічнай культуры;

– прафесійна-прыкладная фізічная культура.

Для ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі неабходна да 25 мая 2018 года на электронную пошту накіраваць заяўку на ўдзел у канферэнцыі і тэкст артыкула. З правіламі афармлення заяўкі на ўдзел і матэрыялаў выступу можна азнаёміцца  тут.