Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Май 2018 12:45

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе XV навукова-практычная канферэнцыя "Эўрыка -2018" для вучняў школ, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў

Канферэнцыя пройдзе 23 мая 2018 года на базе педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Напрамкі работы канферэнцыі:

– дзяцінства ў аспекце педагагічных і псіхалагічных даследаванняў;

–актуальныя праблемы педагогікі і сацыяльнай работы;

– пытанні арганізацыі карэкцыйна-педагагічнай працы з дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця;

– актуальныя праблемы выкладання моў і матэматыкі ў дашкольных установах і пачатковай школе;

– сацыялізацыя асобы на розных этапах узроставага развіцця;

– актуальныя пытанні сучаснага сацыягуманітарнага развіцця.

Для ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі неабходна да 7 мая 2018 года ўключна на электронную пошту  kaf_filosof@grsu.by  накіраваць заяўку на ўдзел у канферэнцыі і тэкст артыкула.

Мовы канферэнцыі - руская, беларуская, англійская, нямецкая.

Канферэнцыя пройдзе на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе г. Гродна, вул. Захарава, 32.

З правіламі афармлення заяўкі на ўдзел і матэрыялаў выступу можна азнаёміцца  тут.