Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 20 Красавік 2018 11:41

Агульнаўніверсітэцкая навуковая канферэнцыя магістрантаў «Сучаснае грамадства: перспектывы развіцця і рызыкі» адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы

8945 4Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра філасофіі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны праблемы глабальна свету, глабалізацыі сусветнай эканомікі, разгледжаны феномены глабальнага капіталізму, каляровых рэвалюцый і іншыя. Асаблівую цікавасць выклікалі даклады, прысвечаныя праблемам кланавання чалавека, пытанням эўтаназіі і прагнозах спартыўнай будучыні.

Удзельнікі канферэнцыі вялі актыўны дыялог, зацікаўлена і адкрыта выказвалі меркаванні па самых актуальных пытаннях сучаснага грамадства. Былі зроблены высновы аб неабходнасці павышэння ўзроўню гуманітарнай падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў вышэйшай школе для таго, каб аб'ектыўна складаныя працэсы сучаснасці былі даступныя для крытычнага аналізу спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па-за залежнасці ад профілю атрыманай адукацыі.