Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 19 Красавік 2018 15:24

Сустрэча рэктара ўніверсітэта з прадстаўнікамі ўсіх першасных арганізацый грамадскіх аб'яднанняў і Каардынацыйнага студэнцкага савета прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 1117Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шляхі ўзаемадзеяння першасных арганізацый грамадскіх аб'яднанняў пры правядзенні значных для ўніверсітэта мерапрыемстваў.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шляхі ўзаемадзеяння першасных арганізацый грамадскіх аб'яднанняў пры правядзенні значных для ўніверсітэта мерапрыемстваў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі ўсіх першасных арганізацый ГрДУ імя Янкі Купалы: РГА «Белая Русь», «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа», ГА «Беларускі саюз жанчын», РДГА «Беларускае таварыства «Веды», ТАА «БРСМ», прафсаюзных арганізацый работнікаў і студэнтаў універсітэта, Каардынацыйнага студэнцкага савета, а таксама старшыня Ленінскай раённай арганізацыі г. Гродна РГА «Белая Русь» Васіль Міхно і першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта ТАА «БРСМ» Зоя Міткоўская.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні больш актыўнага ўдзелу грамадскіх аб'яднанняў у ажыццяўленні падтрымкі ініцыятыў таленавітых студэнтаў у рамках рэалізацыі канцэпцыі «Універсітэт 3.0», адраснай дапамогі студэнтам, стварэння адзінага інфармацыйнага асяроддзя. Таксама ўдзельнікі сустрэчы дамовіліся аб распрацоўцы праграмы ўзаемадзеяння першасных арганізацый грамадскіх аб'яднанняў ГрДУ імя Янкі Купалы, якая дазволіць зрабіць сумесную дзейнасць больш выніковай.