Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Красавік 2018 11:12

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала бронзавым прызёрам Рэспубліканскай універсіяды - 2018 па валейболе сярод жаночых каманд

8943 1У фінальных спаборніцтвах сярод жаночых каманд у групе «А», якія прайшлі з 11 па 15 красавіка на спартыўнай базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, прынялі ўдзел каманды з 8 устаноў вышэйшай адукацыі краіны.

Па выніках фінальных спаборніцтваў каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла 3 месца. Таксама галоўная судзейская калегія вызначыла трох лепшых гульцоў, сярод якіх і студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Алена Дарашкевіч.

У складзе каманды на Рэспубліканскай універсіядзе - 2018 па валейболе выступілі таксама студэнтка 1 курса юрыдычнага факультэта Юлія Траўкова, студэнткі 2 курса факультэта фізічнай культуры Маргарыта Бонда і Анастасія Конкіна, студэнткі 3 курса факультэта фізічнай культуры Юлія Федаровіч і Вікторыя Атаповіч, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марта Міцюк, студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Маргарыта Мяшчанская, студэнтка 4 курса факультэт біялогіі і экалогіі Вольга Трыпуць, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Анастасія Ажгірэй, студэнтка 5 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Лізавета Белазёрава, студэнтка 6 курса юрыдычнага факультэта Анжаліка Барысевіч.

Трэнер каманды - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Станіслаў Лісоўскі.