Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 14 Красавік 2018 11:56

Першая Рэгіянальная Міжуніверсітэцкая алімпіяда па рускай мове як замежнай прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 9420У алімпіядзе прынялі ўдзел замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ і ГГАУ.

 

Першае месца заняў слухач факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Гу Цзын. Другое месца заваявалі слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Ян Хайжун і Цынь Шуанхэ. Трэцім стаў студэнт 1 курса факультэта замежных навучэнцаў ГрДМУ Пурмалаі Саджад Махамад.

У намінацыі «За лепшае вымаўленне» перамог слухач факультэта даўнімверсітэцкай падрыхтоўкі Шы Кань, у намінацыі «За крэатыўнасць» - студэнт 1 курса факультэта замежных навучэнцаў ГрДМУ Алі Яафію. «Самым натхнёным адказам» прызнаны адказ студэнткі 1 курса факультэта замежных навучэнцаў ГрДМУ Аль-Рабі Нарджыс Давуд Шэйх. У намінацыі «За эмацыйнасць» пераможцам стаў слухач падрыхтоўчага аддзялення ГГАУ Уолтар Хасана Майкл, дыплом у намінацыі «Сцісласць - сястра таленту» атрымаў слухач падрыхтоўчага аддзялення факультэта замежных навучэнцаў ГрДМУ Хаммад Хусейн Рашыд.