Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Красавік 2018 14:10

Выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы прысвоены вучоныя званні прафесара і дацэнта

pozdravliaemНа пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 11 красавіка 2018 года, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена вучонае званне прафесара і вучонае званне дацэнта.

Вучонае званне прафесара прысвоена загадчыку кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Канстанціну Карпінскаму.

Вучонае званне дацэнта прысвоена загадчыку кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі Наталлі Крукоўскай.