Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 12 Красавік 2018 14:03

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку лаўрэатаў конкурсу на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь»

8882 2У намінацыі «Лепшая праца юрыста, які не працуе ў спартыўнай сферы» дыпломам за трэцяе месца і грашовым прызам адзначаны дацэнт кафедры міжнароднага права ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Багустаў.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў VIII конкурсу на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь» прайшла 6 красавіка ў Мінску. Конкурс праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь штогод з 2010 года. Удзельнікі ў сваіх працах даследуюць актуальныя праблемы прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы фізічнай культуры і спорту, вынікі якіх спрыяюць развіццю спартыўнага права ў краіне. Мэтай правядзення конкурсу з'яўляецца прыцягненне грамадскай увагі да праблем прававога рэгулявання адносін у гэтай сферы.

У дадзеным конкурсе таксама прынялі ўдзел студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Юлія Савіцкая і студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзіслаў Дораш, якія адзначаны дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу. Праца Уладзіслава Дораша «Дамоўныя футбольныя матчы: паняцце, прыкметы і меры па барацьбе з імі» будзе апублікаваная ў зборніку артыкулаў «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь».