Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Красавік 2018 09:47

Фестываль «АРТ-вакацыі» аб'яднаў у ГрДУ імя Янкі Купалы творчую студэнцкую моладзь Гродна

AMG 1122У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў «АРТ-вакацыі».

Рэспубліканскі фестываль «АРТ-вакацыi» ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам «Моладзь і творчасць - гісторыя будучыні!». Члены рэспубліканскага журы, сярод якіх прадстаўнікі сферы культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь, ужо наведалі ўсе абласныя цэнтры. Завяршальнай пляцоўкай рэгіянальных адбораў стаў Гродна, студэнцкія калектывы якога заўсёды паказваюць высокі ўзровень творчых нумароў. Пра гэта распавяла член журы фестывалю, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Кацярына Кузьменка. Яна таксама адзначыла, што такі яркі, знакавы, маштабны фестываль праводзіцца ўжо больш за 15 гадоў. Самае галоўнае, што ён аб'ядноўвае ўсіх студэнтаў, кожны з якіх варты атрымаць сваю ўзнагароду.

У рамках фестывальнага дня свае таленты прадэманстравалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі на суд журы сямнаццаць індывідуальных і калектыўных музычных, вакальных, танцавальных і тэатралізаваных творчых нумароў. Вынікі ўдзелу студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы ў рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў «АРТ-вакацыі - 2018» будуць вядомыя пазней.

Дарэчы, купалаўцы неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі фестывалю. У 2014 і ў 2016 гадах Гродзенская вобласць, у тым ліку дзякуючы намаганням нашых студэнтаў, заваявала гран-пры рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».