Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 10 Красавік 2018 09:47

Дні навукі 2018 стартавалі на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

8765Мерапрыемствы ў рамках Дзён навукі будуць праходзіць 9 па 13 красавіка.

У гэтым годзе кафедрамі факультэта была заяўлена надзвычай шырокая и разнастайная праграма навуковых мерапрыемстваў. На працягу тыдня на філалагічным факультэце пройдуць круглыя сталы, разнастайныя конкурсы, адкрытыя пасяджэнні навуковых гурткоў і прамоўніцкі марафон.

Цэнтральнай падзеяй Дзён навукі стане студэнцкая навуковая канферэнцыя «Навука - 2018», якая адбудзецца 10 красавіка. На канферэнцыі плануецца праца 20 секцый, чакаецца ўдзел каля 300 маладых даследчыкаў, у тым ліку з-за мяжы: штогод з дакладамі на канферэнцыі выступаюць студэнты і аспіранты з Польшчы.