Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 10 Красавік 2018 09:42

Цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы» прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

8841 7Мерапрыемствы ў рамках грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» праходзілі з 4 па 6 красавіка на ваенным факультэце.

У цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару, якія ўжо традыцыйна праводзяцца на ваенна-спартыўнай базе ваеннага факультэта, увайшлі конкурсы «Трапны стралок», «Паласа перашкод», «Асілак» і «Кідальнік», а таксама конкурс па ваджэнні баявых машын (на трэнажоры ).

Трапнасць, сілу і хуткасць удзельнікаў ацаніла журы, у склад якога ўвайшлі начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых палкоўнік Андрэй Лушнеўскі, старшы выкладчык кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых падпалкоўнік Аляксандр Строк, выкладчык-начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых капітан Павел Кірмель.