Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Красавік 2018 08:43

Конкурс прафмайстэрства на інжынерна-будаўнічым факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

isfВызначаць тэарэтычныя веды і практычную падрыхтоўку студэнтаў у новым фармаце на факультэце будуць упершыню.

 

Конкурс пройдзе ў тры этапы. У студэнтаў правераць тэарэтычныя веды, а затым прапануюць выканаць практычныя заданні, звязаныя з уменнем ажыццяўляць геадэзічныя працы, якія выконваюцца пры будаўніцтве розных будынкаў і збудаванняў і з уменнем вядзення і кантролю работ, выкананых пры ўзвядзенні каменных канструкцый.

Удзельнікамі конкурсу стануць студэнты 2 і 3 курса інжынерна-будаўнічага факультэта. Усяго сфармавана 14 каманд па 2 чалавекі.

Як распавялі арганізатары мерапрыемства, конкурс - гэта магчымасць ацаніць якасць навучальнага працэсу па шэрагу практычных дысцыплін, а для студэнтаў - яшчэ раз праверыць і ўмацаваць свае веды. Акрамя таго, пры вызначэнні месцаў для праходжання студэнтамі вытворчай практыкі, можна будзе ўлічваць не толькі ўзровень іх тэарэтычнай падрыхтоўкі, але і ўзровень іх уменняў, які  будзе раскрыты падчас конкурсу.