Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 03 Красавік 2018 12:46

Першы адкрыты рэгіянальны конкурс турыстычных праектаў «Я запрашаю Вас на малую радзіму» стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы

rodinaПрысвечаны конкурс Году малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнічаюць у ім навучэнцы 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усёй Гродзеншчыны. У аргкамітэт паступіла больш за 40 заявак Найбольш актыўнымі былі школьнікі Слонімскага, Свіслацкага і Ваўкавыскага раёнаў. Праходзіць конкурс у два этапы. Як распавёў загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Сяргей Данскіх, на першым - дзецям павінны правесці даследаванне турыстычных рэсурсаў малой радзімы і прапанаваць ідэю турыстычнага праекта. Тыя, хто пройдзе ў другі тур конкурсу, пад кіраўніцтвам педагогаў і з дапамогай навуковых кансультантаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы падрыхтуюць прэзентацыі сваіх турыстычных праектаў і прадставяць іх журы. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 18 мая 2018 г.