Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 03 Красавік 2018 12:11

У ГрДУ імя Янкі Купалы абралі лепшы моладзевы праект

8784 95Лепшым прызнаны праект студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі «GrodnoBot».

Аўтары праекта Юлія Бекіш, Артур Левахін, Людміла Стэльмашэнка. Студэнты прадставілі праект для турыстаў «GrodnoBot». Ідэя заключаецца ў стварэнні чат-бота для мессенджэраў Telegram і WhatsApp, які будзе пракладваць маршрут па Гродна, распавядаць пра славутасці і браніраваць білеты, улічваючы перавагі карыстальніка. Каб зрабіць зручным прыкладанне для замежных карыстальнікаў, мяркуецца распрацоўка мультымоўнага чат-бота. Ён будзе запатрабаваны як гасцямі, так і жыхарамі горада. Бот накіраваны на прасоўванне Гродна як турыстычнай славутасці, на павышэнне яго канкурэнтаздольнасці сярод іншых гарадоў Рэспублікі Беларусь. Наяўнасць неабходнай інфармацыі ў адным боце ў папулярных мессенджэраў спросціць планаванне самастойных экскурсій па горадзе, тым самым дазволіць значна сэканоміць час і рацыянальна расходаваць грашовыя сродкі. Таксама GrodnoBot дапаможа Гродзенскім установам культуры,гасцініцам, кафэ і рэстаранам прыцягнуць да сябе ўвагу турыстаў.

Другое месца ў студэнта 3 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Максімільяна Саттарава за праект «3D-мадэль гістарычнага цэнтра горада Гродна». Студэнт прапануе стварыць 3D-мадэль гістарычнага цэнтра Гродна на аснове рэальнай тапаграфіі.

Дыпломам III ступені ўзнагароджаны Юлія Семянюк, Лізавета Рыбалка і Ала Скрабінская, студэнты факультэта эканомікі і кіравання, аўтары праекту «Марафон «10 добрых спраў». Удзельнікі прапанавалі стварыць для студэнцкіх валанцёрскіх атрадаў марафон, у рамках якога неабходна выканаць пэўныя заданні. На думку аўтараў, гэта не толькі разаўе дабрачынную дзейнасць, але яшчэ аб'яднае студэнтаў розных факультэтаў.

Па рашэнні журы таксама былі прысуджаны дадатковыя намінацыі. У намінацыі «Шматграннасць» адзначана студэнтка юрыдычнага факультэта Карына Астапук з праектамі «Сапраўдныя», «Сэрца Зямлі маёй»; у намінацыі «Няма на зямлі выдатней краю» - праект студэнткі педагагічнага факультэта Дар'і Швабовіч «Замкі Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Беларусі»; у намінацыі «Працягні руку дапамогі» дыплом атрымаў праект студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання Мікіты Ілюковіча і Яўгена Кліма «Лесвіца ў аблачынка"; у намінацыі «Эканамічныя ініцыятывы» адзначаны праект студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўгеніі Дэколы і Ганны Мінько «DefineYourself».

Пераможцы конкурсу моладзевых праектаў узнагароджаны грашовымі прэміямі, пераможцы ў спецыяльных намінацыях атрымалі падарункі ад прафкама студэнтаў універсітэта і першаснай арганізацыі ГА «БРСМ», усе канкурсанты адзначаны дыпломамі ўдзельніка конкурсу маладзёжных праектаў.

Нагадаем, што конкурс маладзёжных праектаў у купалаўскім універсітэце з'яўляецца традыцыйным. Штогод студэнты і навучэнцы каледжаў прэзентуюць свае ідэі, якія потым паспяхова ўвасабляюць у жыццё.