Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 03 Красавік 2018 12:36

Праграма Балтыйскі Універсітэт «SAIL» запрашае выкладчыкаў і аспірантаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у конкурсе

Аб'яўлены конкурс для выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і аспірантаў, якія займаюцца праблематыкай устойлівага развіцця, на ўдзел у курсе  «Устойлівасць у навучанні і выкладанні ў ВНУ. Міжнародны вопыт», які традыцыйна будзе арганізаваны на польскім судне «Фрэдэрык Шапэн».

Праграма «SAIL» прызначана для выкладчыкаў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, шырокага спектру спецыяльнасцяў і розных кампетэнцый, якія цікавяцца пытаннямі ўстойлівага развіцця. У рамках курсу выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў з усяго свету, розных нацыянальнасцяў і культур будуць абменьвацца прафесійным вопытам, навучацца і вучыць.

У рамках курсу плануецца разгледзець наступныя навуковыя вобласці:

- рэгіён Балтыйскага мора: культура, палітыка, эканоміка, соцыум;

- устойлівая вытворчасць і спажыванне;

- кліматычныя змены;

- эканоміка;

- паліталогія;

- біялогія;

- рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў навакольнага асяроддзя;

- даследаванні ў галіне навакольнага асяроддзя;

- новыя крыніцы энергіі;

- устойлівае развіццё ў адукацыі;

- развіццё горада;

- устойлівае развіццё эканомікі.

Для выкладчыкаў з універсітэтаў сеткі BUP удзел у праграме бясплатны. Самастойна аплачваюцца выдаткі на дарогу да месца пачатку падарожжа і назад.

Тэрмін падачы заяўкі - не пазней 3 красавіка 2018 года.

Мяркуецца 30 удзельнікаў праекту.

Праграма стартуе 4 ліпеня ў Гётэборгу (Швецыя) і заканчваецца 11 ліпеня ў Сандэрлэндзе (Англія).

Уся інфармацыя і  формы для заявак  па спасылцы.