Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 30 Сакавік 2018 12:01

Лабараторыя электрафізічных вымярэнняў ГрДУ імя Янкі Купалы пацвердзіла акрэдытацыю ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь

8759 1Лабараторыя паўторна акрэдытаваная Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі. Атэстат акрэдытацыі будзе дзейнічаць да 2023.

Акрэдытацыя дае права лабараторыі выконваць такія віды работ, як вымярэнне супраціву ізаляцыі апаратаў, сілавых і асвятляльных сетак, другасных ланцугоў пераменнага і пастаяннага току напружаннем да 1000В, вымярэнне супраціву зазямляльнай прылады і ўдзельнага супраціў грунта і іншыя віды работ.

Нагадаем, што лабараторыя праводзіць электрафізічныя вымярэнні, абавязковыя для праверкі адпаведнасці асноўных характарыстык электрычнай сеткі існуючым нормам і праектным дадзеным, а таксама з прафілактычнай мэтай для праверкі працаздольнасці электрычнага абсталявання і электрычных установак.

Вымярэнні праводзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты, выкарыстоўваючы сучаснае і дакладнае электравымяральнае абсталяванне, уключанае ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь. Таксама лабараторыя аказвае паслугі па рамонце абсталявання і вымяральных прыбораў аптычных, фізіка-хімічных і механічных велічынь.