Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Кастрычнік 2017 14:29

Рэканструкцыя будынка будучага Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы стартуе ў Гродне

IMG 3041Ужо да наступнага новага навучальнага года адміністрацыя і супрацоўнікі тэхнапарка плануюць зладзіць наваселле.

Навукова-тэхналагічны парк размесціцца ў чатырохпавярховым будынку на вуліцы Гаспадарчай, 23/2 побач з корпусам факультэта эканомікі і кіравання купалаўскага ўніверсітэта. Плануецца, што ў парку з'явяцца сучасныя навукова-вытворчыя лабараторыі, бізнес-інкубатары і размесціцца Цэнтр трансферу тэхналогій.

Як распавёў кіраўнік тэхнапарку Аляксандр Васілевіч, сродкі на рэканструкцыю і закупку неабходнага абсталявання ў 2017 годзе ў памеры каля 400 тысяч рублёў вылучылі Інавацыйны фонд Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Будаўнічыя працы на аб'екце стартавалі сёння, 20 кастрычніка.

Навукова-тэхналагічны парк ствараецца купалаўскім універсітэтам па даручэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта: універсітэт мае значны вопыт па ўкараненню перспектыўных навуковых распрацовак у вытворчасць. Задача парку - стаць правадніком інавацый, трансфармаваць навуковыя веды ў вытворчыя тэхналогіі, якія дапамогуць стварыць якасны і запатрабаваны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой прадукт.

Нагадаем, што ў верасні гэтага года ГрДУ імя Янкі Купалы атрымаў Пасведчанне аб рэгістрацыі  Навукова-тэхналагічнага парку.